Qt translation - Беларуская (Belarusian)42.4 KB
Download also this file to translate some additional texts
Author: Pavał Šałamicki aka Klyok
License: GPL
Моўны пакунак: Беларуская мова
Аўтар: Павал “Клёк” Шаламіцкі
Падрабязьней пра пераклад глядзіце ў картцы “Пераклад” вакна “Пра праграму” (пункт мэню Psi — Дапамога — Пра праграму).
Ліцэнзія: GPL
Дапаможнік усталёўваць беларускую мову ў Psi
Агульныя зьвесткі
Сьцягніце моўны пакунак: уверсе гэтае бачыны пстрыкніце па спасылцы “Psi translation — Беларуская (Belarusian)”. Каб таксама перакласьці колькі дадатковага тэксту, які зьмяшчаюць бібліятэкі Qt, якія выкарыстоўвае Psi, сьцягніце таксама “Qt translation — Беларуская (Belarusian)”.Зьмясьціце атрыманыя файлы (psi_be.qm і qt_be.qm) у тэчку адпаведна вашай сыстэме (глядзіце тлумачэньні ніжэй).
Мова будзе абірацца самарушна, адпаведна моўным наладжваньням вашае сыстэмы. Калі вы пажадаеце самастойна зьмяніць мову Psi, гэта можна зрабіць у вакне “Psi: Адкрыць профіль” (“Psi: Open Profile”). Гэтае вакно выклікаецца пунктам мэню Psi — Зьмяніць профіль (Psi — Change Profile).
GNU/Linux
Усталяваць карыстальніку
Перапішыце файлы psi_be.qm і qt_be.qm у тэчку $HOME/.config/psi/.Усталяваць для сыстэмы цалкам
Калі вы маеце правы спраўніка, перапішыце файлы psi_be.qm і qt_be.qm у тэчку з файламі Psi (звычайна гэта /usr/share/psi/).Mac OS X
Усталяваць для сыстэмы цалкам
Перапішыце файлы psi_be.qm і qt_be.qm у тэчку Applications/Psi.app/Contents/Resources/.Гэта можна зрабіць наступны чынам: пстрыкніце па Psi ў каталёгу “Праграмы”, абярыце пункт “Паказаць зьмесьціва пакунку”, перайдзіце ў каталёг “Contents”, потым у “Resources” і дадайце сюды файлы psi_be.qm і qt_be.qm.
